20 лістапада 2025 г. у Авальнай зале Новага замка ўрачыста адкрылася для наведвання выстава “Забытае мастацтва перапіскі”.
Выстаўка знаёміць з карэспандэнцыяй XVI–XX стагоддзяў, калі адзіным сродкам зносін для большасці людзей былі лісты, якія адпраўлялі і атрымлівалі па пошце.
Прадстаўлена перапіска караля Стэфана Баторыя, уладальніка Косаўскага палаца Вандаліна Пуслоўскага, яго дачкі Марты Красінскай – фрэйліны расійскага імператарскага двара, гісторыка і краязнаўца Аляксандра Ельскага, пісьменніка і публіцыста Аляксандра Герцэна, гродзенскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі.
Асобнае месца адведзена лістам часоў Вялікай Айчыннай вайны: генерал-палкоўніка М.В. Паўлоўскага, генерал-маёра В.Р. Жолудзева, старшага лейтэнанта А. Касмадзям’янскага і многіх іншых. Асобныя комплексы прэзентуюць перапіску беларускіх пісьменнікаў: Якуба Коласа, Міхася Васілька, Васіля Быкава і Аляксея Карпюка.
На выстаўцы прадстаўлены розныя віды паштовых адпраўленняў і пісьмовыя прылады XVIII–XX стагоддзяў.
Сардэчна запрашаем наведаць выставу!
Кошты ўваходных білетаў: 3 руб. (дарослыя); 2 руб. (студэнты і пенсіянеры); 1 руб. (школьнікі). Дзеці да 7 гадоў – бясплатна.
Запіс на тэматычныя экскурсіі па выстаўцы па тэлефонах:
8 (0152) 71-86-82 (аддзел рэдкай кнігі),
71-86-88 (кошт экскурсіі на групу да 25 чалавек – 25 руб.)
Адрас электроннай пошты: info@grodno-museum.by






