Супрацоўнікі нашага музея прынялі ўдзел у 27-ай Міжнароднай выставе-кірмашы турысцкіх паслуг “Адпачынак-2025”.
“Адпачынак-2025”- самая буйная турыстычная выстава Беларусі ў катэгорыі”Турызм і адпачынак”, на якой краіны, рэгіёны і турыстычныя кампаніі з усяго свету прадстаўляюць свае прадукты і паслугі на беларускім рынку. Выстава таксама з’яўляецца і эфектыўнай бізнес-пляцоўкай для рэкламы турыстычных маршрутаў, новых тураў, сустрэч са старымі партнёрамі, наладжвання новых дзелавых кантактаў.