15 мая – Міжнародны дзень сям’і.

Вярнуцца да падзей
15 май

15 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень сям’і.

У нашай краіне дзяржаўная падтрымка сям’і выступае адным з ключавых напрамкаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі і адной з асноў дэмаграфічнай бяспекі.

Інстытут сям’і шануецца дзяржавай як асаблівая каштоўнасць і з’яўляецца гарантам будучыні беларусаў. На гэтым пастаянна акцэнтуе ўвагу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка: “Культ паўнацэннай сям’і з двума і больш дзецьмі павінен быць стылем жыцця беларусаў. Толькі так мы зможам быць упэўнены, што наступныя за намі пакаленні будуць прырастаць, а значыць моцна трымаць суверэнітэт у сваіх руках і гарантавана жыць у свеце».

Сёння ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце А.І. Рапінчук выступіла перад калектывам музея і паведаміла аб мерах дзяржаўнай падтрымкі сямей, якія выхоўваюць дзяцей, а таксама аб бяспечных паводзінах на вадзе, бяспецы дзяцей у перыяд летніх канікул, негатыўных наступствах палення сухой травы, лясных і тарфяных пажараў.