Тыдзень бацькоўскай любові, прымеркаваны да Дня маці (14 кастрычніка) і Дня бацькі (21 кастрычніка), праходзіць у Беларусі з 13 па 26 кастрычніка 2025 года.
Тыдзень бацькоўскай любові падкрэслівае каштоўнасць сям’і і бацькоўства ў беларускім грамадстве.
21 кастрычніка, у Дзень бацькі, у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму: “Роля сямейных каштоўнасцей у сучасным грамадстве”.
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце А.І.Рапінчук расказала супрацоўнікам музея аб дзяржаўнай падтрымцы сем’яў, мерапрыемствах па ўмацаванні сямейных каштоўнасцей, якія праводзяцца ў Беларусі, і комплексе мер для падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, з асаблівым акцэнтам на шматдзетныя сем’і.