АКЦЫЯ ГАДЗІНА ЗЯМЛІ

Вярнуцца да падзей
25 сакавік

Гадзіна Зямлі адзначаецца штогод у апошнюю суботу сакавіка. У 2024 годзе гэтае мерапрыемства праводзіцца 30 сакавіка. Гэта добраахвотная міжнародная акцыя, якая прыцягвае ўвагу людзей да праблемы глабальнага пацяплення і заклікае заставацца неабыякавымі да будучыні планеты. Бо эканомія электрычнасці дазваляе зменшыць шкодныя выкіды ў атмасферу.

Гадзіна Зямлі – гэта міжнародная акцыя, у ходзе якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. Мэта Гадзіны Зямлі не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя – гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэтае мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказных адносін да прыроды.

Сёння Гадзіна Зямлі – гэта самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Беларусь не засталася ў баку.