Анонс адкрыцця выстаўкі

Вярнуцца да падзей
22 Верасень

З 4 кастрычніка 2025 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы пачне працу выстаўка “Ручнік як атрыбут звычаяў, традыцый і абрадаў беларусаў” з фондаў музея.

Экспазіцыя выстаўкі пазнаёміць з традыцыямі абрадавага выкарыстання ручнікоў у радзінна-хрэсьбіннай, вясельнай, пахавальна-памінальнай абраднасці беларусаў. Сярод экспанатаў – тканыя ручнікі, якія бытавалі на тэрыторыі Гродзеншчыны ў канцы ХІХ – першай палове ХХ ст.