Паважаныя наведвальнікі!
Зусім хутка – 21 жніўня – у Новым замку адкрыецца выстаўка “Птушкі над Нёманам”.
На выстаўцы можна будзе ўбачыць як звычайных гарадскіх птушак, якіх мы сустракаем кожны дзень, так і рэдкія віды, якія знаходзяцца пад абаронай з-за пагрозы знішчэння, а таксама экзатычныя віды птушак, што прылятаюць да нас толькі падчас доўгіх пералётаў на зімоўку.
Творы мастацтва з краявідамі і выявамі птушак дапамогуць аддаліцца ад гарадской цывілізацыі і адчуць сябе часткай свету прыроды.
Па выстаўцы будуць праводзіцца тэматычныя экскурсіі.
Даведкі па тэл. 71 21 41
Запрашаем!