Бясплатнае наведванне музея для студэнтаў спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”

Вярнуцца да падзей
5 сакавік

З 6 сакавіка для студэнтаў спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” устаноўлена бясплатнае наведванне створаных на аснове ўласных музейных фондаў экспазіцый Новага і Старога замкаў, Музея гісторыі Гарадніцы, Музея Максіма Багдановіча. Студэнтам неабходна на касе прадаставіць дакумент, які пацвярджае навучанне па дадзенай спецыяльнасці.