У першы дзень лета мы адзначаем Міжнародны дзень абароны дзяцей.
1 чэрвеня – гэта не толькі вясёлае свята, але і напамін грамадству пра патрэбу бараніць правы дзяцей, каб яны раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любімай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны.
1 чэрвеня музей дае магчымасць дзецям бясплатна наведаць Новы і Стары замкі, музей гісторыі Гарадніцы і музей Максіма Багдановіча.