Сёння, 20 верасня Гродзенская вобласць адзначае 75-годдзе са дня свайго ўтварэння. Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей таксама прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах.
20 верасня а 15 гадзіне ў Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Гродзеншчына. Зямля твая і мая”.
Выстаўка адлюстроўвае гісторыю стварэння і развіцця Гродзенскай вобласці. Прадстаўлены матэрыялы першага старшыні Гродзенскага аблвыканкама П.І. Ратайко. Упершыню будзе экспанавацца ордэн Леніна, якім была ўзнагароджана Гродзенская вобласць у 1967 г., а таксама прадстаўлены сцягі, якімі была ўзнагароджана Гродзенская вобласць. Плакаты і карціны адлюстроўваюць аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі. Узноўлены працоўны кабінет старшыні калгаса 1950-60-х гадоў, прадстаўлена прадукцыя прамысловых прадпрыемстваў Гродзеншчыны 1950-80-х гадоў.
Выстава працуе з 20.09.19 па 13.10.19, штодзённа, акрамя панядзелка, з 10:00 до 18:00 (каса – да 17:30).
Кошт квіткоў:
– школьнікі – 80 кап.
– студэнты, пенсіянеры – 1 руб.
– астатнія наведвальнікі – 1 руб. 50 кап.
Даведкі па тэл.: 71-86-88, 71-86-95, +375297766588, +375296148235.