Дзень работнікаў культуры

Вярнуцца да падзей
10 Кастрычнік

Штогод у другую нядзелю кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень работнікаў культуры.

9 кастрычніка ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да гэтага свята.

Сярод узнагароджаных ёсць і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны загадчык аддзела найноўшай гісторыі Вашкевіч Андрэй Фрыдрыхавіч і навуковы супрацоўнік Коўтун Аляксей Дзянісавіч, граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджана намеснік дырэктара па навуковай рабоце Рапінчук Алена Іосіфаўна.

Шчыра віншуем нашых калег!