Паважаныя наведвальнікі!
У суботу 4 лістапада запрашаем вас у Новы замак на мерапрыемства “ДЗЕНЬ СВЯТОГА ГУБЕРТА”.
Гродзенцы лічаць Святога Губерта сваім апекуном і заступнікам. Паводле легенды, Губерт быў заўзятым паляўнічым і да таго ж смелым чалавекам. Аднойчы ў час палявання ён заблукаў у лясным гушчары. Калі надзеі на выратаванне ўжо не было, Губерт убачыў аленя, які горда стаяў сярод дрэў, а паміж яго рагамі ззяў крыж.
На гербе горада Гродна на блакітным шчыце намаляваны алень Святога Губерта з залатым крыжам паміж рагамі – сімвалам веры, справядлівасці, велікадушнасці і мудрасці.
- Тэлефоны для даведак:
- 71-86-88, 55-06-08
- +375(29) 77-66-588
ШЧЫРА ЗАПРАШАЕМ!