Дзень Святога Губерта ў музеі

Вярнуцца да падзей
6 Лістапад

Штогод 3 лістапада ў некаторых краінах адзначаецца Дзень Святога Губерта.

Губерт – агульнахрысціянскі святы, ушаноўваецца і каталіцкай, і праваслаўнай царквой, лічыцца апекуном паляўнічых, матэматыкаў, оптыкаў, механікаў.

Акрамя таго Святы Губерт з’яўляецца апекуном нашага слаўнага горада Гродна. На гербе Гродна змешчаны алень Святога Губерта, паміж рагамі якога ззяе залаты крыж.

4 лістапада ў Новым замку адбылося ўжо традыцыйнае мерапрыемства з нагоды Дня Святога Губерта. Наведвальнікі мерапрыемства з задавальненем прагледзелі прадстаўленне музейнай батлейкі “Легенда Святога Губерта”, а таксама сталі ўдзельнікамі квэсту па музейных экспазіцыях.

Дзякуем усім удзельнікам. Да сустрэчы.