Экскурсійны марафон 16 верасня

Вярнуцца да падзей
8 Верасень

16 верасня ў нядзелю гродзенцам і гасцям горада будзе прадастаўлена рэдкая магчымасць. У нашым музеі пройдуць адразу чатыры экскурсіі, для наведвання якіх трэба будзе толькі заплаціць за білет на выставу ці пастаянную экспазіцыю.

Стары Замак 10.30 – экскурсія па выставе “Зроблена ў Гродне”. Вы даведаецеся шмат цікавага пра старыя гродзенскія фабрыкі. Даведаецеся шмат цікавага.

 

Новы Замак 12.00 – эскурсія па выставе скабраў. Гэтая выстава – ўнікальная падзея ў гісторыі Гродна. Дзе яшчэ вы ўбачыце амаль усе клады, знойдзеныя ў Гродне і ваколіцах!

Дом Майстра на Гарадніцы (вул.Ажэшкі) – 14.00 – экскурсія па пастаяннай экспазіцыі. Вам раскажуць аб тым, як Антоній Тызенгаўз хацеў перўтварыць Гродна ў “квітнеючую галандыю на Нёмане” і што з таго выйшла.

Дом-Музей Максіма Багдановіча па вул. 1 мая – 16.00 – касцюміраваная экскурсія ў гасцях у Марыі Апанасаўны – матулі нашага класіка. Даведаецеся ўсё пра жыццё сямі Багдановічаў у Гродне.

Мы спецыяльна запланавалі экскурсіі так, каб у перапынках вы маглі спакойна дайсці да іншага нашага будынка і нават выпілі па дарозе філіжанку кавы!

 

Нагадваем, што трэба будзе заплаціць за білет на выставу ці пастаянную экспазіцыю. Кошт на дарослы білет складае ад 1,55 руб. да 4 руб.

Падрабязней з коштамі можна пазнаёміцца на старонцы “кошты” на нашым сайце.