Штогод 21 лютага адзначаецца Сусветны дзень экскурсавода

Вярнуцца да падзей
21 люты

Штогод 21 лютага адзначаецца Сусветны дзень экскурсавода. Ён быў заснаваны Сусветнай федэрацыяй асацыяцый экскурсаводаў (гідаў).

Дзень экскурсавода святкуюць супрацоўнікі турыстычных агенцтваў, музеяў, спецыялітсы іншых устаноў, дзе праводзяць экскурсіі, знаёмяць турыстаў з культурай роднай краіны, яе гісторыяй, славутасцямі і традыцыямі.

Для Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Дзень экскурсавода – значная падзея.

21 лютага наш музей правёў акцыю “Юныя экскурсаводы” для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 38 імя К. Тураўскага”. Школьнікі пазнаёміліся з асноўнымі накірункамі работы навуковых супрацоўнікаў, якія праводзяць экскурсіі, тэматычныя заняткі, квэсты, даведаліся таксама пра тое, як будуюцца сучасныя музейныя экспазіцыі з розным інтэрактыўным абсталяваннем.

Вучні вызначылі важнасць і значнасць культурна-адукацыйнай дзейнасці музея, пазнаёміліся з новай экспазіцыяй “Пасляваенны Гродна. Гродзеншчына ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст.”, а таксама паспяхова выканалі заданні да папулярнага сярод наведвальнікаў квэста “Будзь сябрам прыродзе”.

Такая форма работы з маладымі людзьмі вельмі важная. Вучні, якія зацікавяцца дадзенай прафесіяй, змогуць паступіць у вышэйшыя навучальныя ўстановы нашай краіны, у будучым стаць кваліфікаванымі спецыялістамі ў сферы турызму і музейнай справы.