18 кастрычніка ў Новым замку адбылося мерапрыемства «У сямейным коле…», якое прымеркавана да Тыдня бацькоўскай любові.
Госці паглядзелі музейную батлейку «Казка пра прынца і яго аркестр», наведалі выстаўку «Птушкі над Нёманам», паспяхова выканалі заданні да квэста «Будзь сябрам прыродзе», пазнаёміліся з грызунамі з Гродзенскага заапарка.
Асаблівыя эмоцыі наведвальнікі атрымалі, удзельнічаючы ў конкурсах, віктарынах і папяровай дыскатэцы. Супрацоўнікі Гродзенскага тэатра лялек паказалі майстар-клас «У свеце лялек» і расказалі аб тым, хто і як напаўняе душой персанажаў да спектакляў.
У канцы ўсіх гасцей мерапрыемства чакаў паказ мультфільма.
Дзякуем усім гасцям за актыўны ўдзел у мерапрыемстве!