26 ліпеня 2025 года прафсаюз Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея арганізаваў для супрацоўнікаў паездку ў Гальшаны, Крэва і Залессе. Музейшчыкі наведалі Гальшанскі замак і агледзелі касцёл Святога Яна Хрысціцеля, потым завіталі ў Крэўскі замак і падняліся на Дазорную вежу, адкуль адкрываецца цудоўны далягляд. У Залессі пазнаёміліся з музейнай экспазіцыяй у сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага, агледзелі аранжарэю з экзатычнымі раслінамі і пагулялі па парку. Добры настрой не азмрочыў нават дождж.
Супрацоўнікі музея выказваюць падзяку калегам за цёплы і сардэчны прыём.