Супрацоўнікі нашага музея працягваюць традыцыю музейных экспедыцый, вандруюць па раёнах нашай вобласці і папаўняюць фонды рэчамі, у якіх адлюстроўваюцца талент, духоўнае багацце і сіла нашага беларускага народа. Усё, што мы збіраем, будзе належным чынам анатавана і стане цікавых матэрыялам для даследчыкаў. Таксама некалі трапіць і на выставы. Памяць пра тых, хто ткаў гэтыя дываны і рушнікі, ужо не знікне. Праўда некаторыя рэчы, як гэты абрус, людзі не хочуць спрадаць ні за якія грошы. Таму прыходзіцца абмежавацца фотафіксацыяй.