10 ліпеня наш музей наведаў Альберт Ахметжанавіч Бурханаў – начальнік Камітэта па рабоце з краязнаўцамі Выканкама ВКТ (Сусветнага кангрэса татараў), член Мілі Шура / Нацыянальнага Савета ВКТ, старшыня РГА «Таварыства татарскіх краязнаўцаў» РТ, акадэмік Акадэміі ваенна-гістарычных навук РФ (2009), Міжнароднай гуманітарнай акадэміі ЮНЕСКА «Еўропа-Азія» (2009) і Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (2016), Расійскай Народнай Акадэміі навук.
Альберт Ахметжанавіч Бурханаў узнагароджаны больш за 40 дзяржаўнымі і ведамаснымі ордэнамі і медалямі СССР, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Татарстан, Афганістана, у тым ліку медалём СССР «За адвагу», медалём ДРА «Ад удзячнага афганскага народа», знакам «Воіну-інтэрнацыяналісту» і граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Воіну-інтэрнацыяналісту».
Альберт Ахметжанавіч пазнаёміўся з пастаяннымі экспазіцыямі «Гродзеншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Салдацкі абавязак выкананы імі свята», «Пасляваенны Гродна. Гродзеншчына ў ХХ-ХХI ст.».