Інклюзіўны праект “Захаваем прыгажосць прыроды разам”

Вярнуцца да падзей
25 май

24 мая 2023 года Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей наведалі выхаванцы ДУА “Спецыяльная школа г.Гродна”.

Дзеці ўдзельнічалі ў майстар-класе па гербарызацыі “Захаваем прыгажосць прыроды разам”.

Інклюзіўны праект “Захаваем прыгажосць прыроды разам” быў распрацаваны супрацоўнікамі аддзела прыроды для дзяцей з псіха-фізічнымі адхіленнямі.

У рамках праекта дзецям расказалі аб працэсах стварэння гербарыяў, аб значэнні Чырвонай кнігі РБ, аб відах раслін. На майстар-класе дзеці зрабілі сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі з сухіх раслін.