Напярэдадні Дня Перамогі ў Новым замку адбыўся канцэрт “Кто сказал, что надо бросить песни на войне?”
Падрыхтаваны ён быў супрацоўнікамі навукова-асветніцкага аддзела музея сумесна з вучнямі гродзенскіх гімназій і школ. У канцэрце прагучалі песні ваенных гадоў, якія выканалі вучні з вакальнай студыі “Фаэтон” гімназіі № 7, вакальнай студыі “Алыя ветразі” сярэдняй школы № 40, танцавальны калектыў “Фантазёры” сярэдняй школы № 32, вучні гімназій № 1, 2, сярэдніх школ № 6, 8, 28, 31, 37.
Завяршыўся канцэрт флаг-шоў “Мая любімая Беларусь” у выкананні вучаніц сярэдняй школы № 39.