Канцэрт неакласічнай музыкі «сНЕЖНЫЙ ВЕЧЕР»

Вярнуцца да падзей
5 снежань

28 снежня ў 18:00 у інтэр’еры Новага замка адбудзецца канцэрт неакласічнай музыкі «сНЕЖНЫЙ ВЕЧЕР».

Асаблівую атмасферу навагодніх святаў: яркіх эмоцый, лёгкай настальгіі, светлых надзей і чакання цуду – падорыць пяшчотная і хвалюючая рамантычная музыка. У выкананні піяніста і кампазітара Філіпа Шпартава прагучаць папулярныя мелодыі сучасных неакласікаў, найбольш яркія аўтарскія творы з трох сольных альбомаў музыканта, а таксама спецыяльна напісаныя кампазіцыі на навагоднюю тэматыку.

У праграме музыка Пятра Чайкоўскага, Аляксандра Цфасмана, Людовіка Эйнаўдзі, Ханса Цымера, а таксама аўтарская музыка.

Кошт білета – 30 руб.