Канцэрт “Шапэн у Новым замку”

Вярнуцца да падзей
27 Ліпень

11 жніўня 2022 г. у 19.00 адбудзецца канцэрт «Шапэн у Новым замку». Выканаўца – Таццяна Старчанка (фартэпіяна).

Кошт квітка – 15 руб.

Квіткі можна набыць у касе Новага замка, вул. Замкавая, 20, з 10.00 да 17.30, панядзелак – выхадны.

Забраніраваць квіткі можна па тэл. 8 0152 71 86 92.

Музыка Шапэна валодае дзіўнай прыцягальнасцю і магнетызмам. З дапамогай выдатных мелодый мы датыкаемся з дзіўным светам чалавечых пачуццяў: гарачых і сапраўдных. Асаблівае зачараванне музыка Ф.Шапэна набывае, калі яна гучыць у сценах: замкаў і палацаў, дзе сама атмасфера апускае нас у свет асаблівых пачуццяў.

Менавіта такі канцэрт адбудзецца 11 жніўня ў Новым замку. У выкананні вядомай беларускай піяністкі Таццяны Старчанкі прагучаць чароўныя вальсы, выдатныя накцюрны, якія дзівяць драматызмам экспромты і балады.

Музыка Шапэна ў Новым замку – асаблівы летні канцэрт у гістарычнай частцы прыгожага Гродна!