Загадчык аддзела найноўшай гісторыі Андрэй Вашкевіч выступіў у бібліятэцы для людзей з парушэннямі зроку з лекцыяй пра будаўнічыя традыцыі горада над Нёманам. Невідушчыя людзі змаглі дакрануцца да старадаўняй цэглы плінфы, цэглы пальчаткі, адчуць сваімі пальцамі сляды сабакі ці казы, якія тыя пакінулі на іх сем стагоддзяў таму.