9 чэрвеня ў Сенатарскай зале Новага замка ў рамках выставачнага праекта “Пустая клетка” прайшло мерапрыемства “Птушка на далоні”, удзельнікамі якога былі дзеці з абмежаванымі магчымасцямі ў суправаджэнні бацькоў і супрацоўнікаў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Праслухаўшы экскурс па выставе “Пустая клетка” дзеці ўбачылі, якім разнастайным можа быць вобраз птушкі ў выяўленчым мастацтве, даведаліся аб сімвалах некаторых птушак, праслухалі легеды і павер’і, связаныя з птушкамі. Кожны ўдзельнік мерапрыемства “Птушка на далоні” атрымаў магчымасць зрабіць сваю “птушку міра” і, пакінуўшы яе на экспазіцыі, стаць непасрэдным удзельнікам выставы.
Мерапрыемства арганізавана і праведзена супрацоўнікамі мастацкага аддзела ГДГАМ.