24-25 верасня 2025 года ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі адбудзецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гарадзенскае княства ў XI–XIII стст. у кантэксце развіцця беларускай дзяржаўнасці”.
Канферэнцыя праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі навуковай супольнасці і грамадства да гісторыі Гарадзенскага княства ХІ–ХІІІ стст., як важнага этапа фарміравання і развіцця беларускай дзяржаўнасці.
Арганізатары канферэнцыі – упраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Падчас канферэнцыі запланавана наведванне стаянкі перыяду каменнага-бронзавага вякоў і селішча перыяду жалезнага веку і сярэднявечча – Гродна 16 (лесапарк Пышкі, г. Гродна) з азнаямленнем з вынікамі праведзеных сумесных археалагічных даследаванняў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў 2025 г.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца гісторыкі, археолагі, архітэктары, рэстаўратары, супрацоўнікі музеяў, краязнаўцы.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі неабходна падаць да 15 ліпеня 2025 года ў аргкамітэт па адрасе:
УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”, вул. Замкавая, 20, 230023 г. Гродна, Беларусь
e-mail: info@grodno-museum.by
Месца правядзення канферэнцыі: г. Гродна (вул. Замкавая, 20, Новы замак)
Спасылка на бланк заяўкі: ЗАЯЎКА
Па ўзнікаючых пытаннях звяртацца да каардынатараў:
Пірута Аксана Іванаўна, загадчык аддзела навукова-метадычнай работы, тэл. 8(0152) 71-86-87
Касюк Алена Фёдараўна, загадчык аддзела археалогіі,
тэл. (8-0152) 71-02-16