Міжнародны дзень роднай мовы

Вярнуцца да падзей
21 люты

Кожны год 21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Традыцыйна ў гэты дзень у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі праводзіцца дыктоўка. Сёлета ў музейнай дыктоўцы прынялі ўдзел супрацоўнікі музея і студэнты гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”.

Віншуем з Міжнародным днём роднай мовы!