21 лютага мы адзначаем Міжнародны дзень роднай мовы.
Сёння ў музеі чатыры каманды школьнікаў і студэнтаў з навучальных устаноў нашага горада прынялі ўдзел у квіз-гульні “Беларуская вандроўка”.
Гульцы паспяхова прайшлі ўсе этапы заданняў, назвалі па фотаздымках вядомых беларускіх пісьменнікаў, адгадалі рэбусы з зашыфраванымі назвамі твораў беларускіх аўтараў, з пазлаў склалі вядомыя карціны К.Малевіча “Чорны квадрат” і “Мужчына з сярпом”, па кароткіх музычных урыўках адгадалі назвы беларускіх песень. Удзельнікі квіз-гульні творча падыйшлі да выканання задання пра знакамітыя беларускія брэнды.
Дзякуем усім за ўдзел! У гэты дзень перамагло сяброўства і любоў да роднай мовы!