17 мая Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей прапанаваў для сваіх наведвальнікаў эксклюзіўную праграму «Музей. Ноч. Каханне».
У Сенатарскай зале Новага замка госці акунуліся ў атмасферу рамантычных пачуццяў на спектаклі «Две дюжины алых роз» у выкананні артыстаў Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
Супрацоўнікі музея падрыхтавалі касцюміраваныя экскурсіі, квіз-гульні «Пра каханне…» і «Справы сямейныя: сярэднявечны шлюб», а таксама майстар-клас па стварэнні радавога герба. Для наведвальнікаў працавалі тэматычныя выстаўкі, інтэрактыўная пляцоўка «Рэгістрацыя пачуццяў».
У завяршэнні мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі атрымаць асалоду ад сусветна вядомых хітоў у выкананні кавэр-групы «Hit hunter».
Прыгадаем яшчэ раз яскравыя моманты з мерапрыемства.