«Музейная вандроўка»

Вярнуцца да падзей
30 Чэрвень

Навучэнцы школ Гродзенскай вобласці з лютага па май 2023 года прымалі актыўны ўдзел у конкурсе “Музейная вандроўка” ў рамках турысцка-краязнаўчага праекта “Побач з намі”, які прысвечаны Году міру і стварэння. Арганізатарамі праекта выступілі УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”, ДУА “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства”, Гродзенская абласная арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Праект рэалізоўваўся ў фармаце, які прадугледжвае зносіны і ўзаемадзеянне школьнікаў у асяроддзі аднадумцаў.

Упершыню навучэнцы з розных раёнаў вобласці сумесна афармлялі інтэрактыўныя газеты, дзе публікавалі артыкулы пра наведванне музеяў Гродзеншчыны, у тым ліку і Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея ў рамках пілотнага праекта “Усталяванне адзінага бясплатнага дня наведвання музеяў Рэспублікі Беларусь, навучэнцамі, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю”.

У ходзе праекта вучні стваралі сумесныя краязнаўчыя інтэрнэт-прадукты, склалі карту спаленых вёсак Гродзенскай вобласці, прымалі ўдзел у экскурсіях.

Турысцка-краязнаўчы праект “Побач з намі” паспрыяў уключэнню падрастаючага пакалення ў вывучэнне культурнай і гістарычнай спадчыны малой радзімы.

Самыя актыўныя ўдзельнікі конкурса “Музейная вандроўка” ўзнагароджаны дыпломамі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Віншуем пераможцаў і прызёраў праекта!

З вынікамі конкурса можна азнаёміцца на сайце праекта https://centrture.edu-grodno.gov.by/краеведение/проекты/побач-за-намi