Музейныя фонды нядаўна папоўніліся трыма цудоўнымі ўзорамі мінералаў. Арганізатары выстаўкі-кірмашу «У свеце самацветаў» падаравалі музею два экзэмпляры малахіту і серафініт (клінахлор).
Малахіт – мінерал, які з’яўляецца карбанатам медзі. І менавіта гэтаму хімічнаму элементу ён абавязаны сваім характэрным зялёным колерам. Назва каменя адбылося ад “malakos”, што азначае “мяккі”. У прыродзе ўтварае нацёчные масы зялёнага колеру радыяльна-прамяністай структуры. Раней буйныя залежы малахіта былі на Урале, на сённяшні дзень буйнейшае радовішча малахіта знаходзіцца ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.
Клінахлор (серафініт) – сілікат складанага складу, не вельмі вядомы мінерал, але ўпадабаны многімі калекцыянерамі дзякуючы неверагодна прыгожай афарбоўцы і колеру. Назву серафініт атрымаў у гонар шасцікрылых анёлаў Серафімаў, бо перламутравыя пералівы на паверхні камня нагадваюць свячэнне анёльскіх крылаў. А вось другая назва – “клінахлор”, пайшла ад грэчаскага “chloros” – зялёны. Серафініт здабываюць толькі ў Расіі, радовішчы размешчаны недалёка ад возера Байкал.