З 25 красавіка 2026 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае часовая экспазіцыя “Народны касцюм Панямоння. Незабыўныя традыцыі” (з фондаў музея), на якой дэманструюцца комплексы традыцыйнага жаночага і мужчынскага адзення беларускага сялянства канца ХІХ – пачатку ХХ ст.
На тэрыторыі Гродзеншчыны бытала некалькі лакальных варыянтаў традыцыйных народных строяў: Ваўкавыска-Камянецкі, Навагрудскі, Мастоўскі, Вілейскі. Адметнасць народнаму касцюму Панямоння надавалі асаблівасці крою, кампазіцыйна-пластычнага вырашэння, фактуры і каларыту тканіны, характару аздаблення.



