Навіна праекта

Вярнуцца да падзей
27 жнівень

Дзякуючы рэалізацыі Праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Будаўніцтва рэгіянальных Цэнтраў даследаванняў і захавання помнікаў” у рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020 рэстаўратары нашага Цэнтра маюць магчымасць працаваць у адрамантаваных і абсталяваных кабінетах.
На фотаздымках можна ўбачыць рэстаўратараў за работай.


Праект рэалізуецца Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем у партнёрстве з Падляшскі музеем у Беластоку (Рэспубліка Польшча). Накіраваны на стварэнне па абодва бакі мяжы двух аналагічных Цэнтраў даследаванняў і захавання аб’ектаў гістарычнай і культурнай спадчыны. Агульны бюджэт праекта складае 1 341 982,36 еўра, бюджэт беларускага боку 552 267 еўра.