Навукова-практычная канферэнцыя “Культавыя помнікі Беларусі – намінанты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: вывучэнне, ацэнка, прасоўванне”

Вярнуцца да падзей
16 Кастрычнік

15-17 кастрычніка 2024 года Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей сумесна з упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама праводзяць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Культавыя помнікі Беларусі – намінанты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: вывучэнне, ацэнка, прасоўванне”.

16 кастрычніка ўдзельнікі канферэнцыі наведваюць цэрквы абарончага тыпу ў в.Сынкавічы (помнік архітэктуры кан.ХV – пач. ХVІ ст.) і ў в.Мураванка (помнік архітэктуры ХVІ ст.) – намінанты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

З дакладамі выступяць спецыялісты, вучоныя з Беларусі і Расіі.