Навукова-практычная канферэнцыя “XXVII Феліцынскія чытанні. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі”

Вярнуцца да падзей
16 Кастрычнік

У рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” (Рэспубліка Беларусь) і ДБУК Краснадарскага края “Краснадарскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей-запаведнік імя Я.Д. Феліцына” (Расійская Федэрацыя) супрацоўнікі нашага музея прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі “XXVII Феліцынскія чытанні. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі”.

На канферэнцыі выступілі:

– навуковы супрацоўнік Андрэй Іосіфавіч Грэсь. Тэма даклада: “Удзел 3-га і 4-га гвардзейскіх кавалерыйскіх карпусоў у вызваленні Гродзенскай вобласці”;

– загадчык аддзела гісторыі краю Наталля Уладзіміраўна Траццякевіч. Тэма даклада: “Сінтэз традыцыйных і інавацыйных форм, метадаў і прыёмаў экспанавання ў Старым замку ў Гродне”.

Гэта мерапрыемства садзейнічае ўмацаванню навуковых сувязей і абмену вопытам паміж установамі культуры.

Канферэнцыя была арганізавана Краснадарскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем-запаведнікам імя Я.Д. Феліцына з магчымасцю выступленняў у анлайн-фармаце.