9 чэрвеня 2022 г. адбылася навуковая канферэнцыя “Каралеўскі Гродна. Матэрыяльная і духоўная культура”. З дакладамі выступілі навукоўцы і краязнаўцы з Мінска і Гродна. Тэмы выступленяў былі прысвечаны асобным старонкам гісторыі Гродна, даследаванню і музеефікацыі Старога замка.