Паважаныя жыхары горада Гродна!
Навуковыя супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея працуюць над стварэннем новай выстаўкі “Вясельны альбом”, якая будзе экспанавацца ў Новым замку з верасня 2025 года.
На выстаўцы будуць прадстаўлены фотаздымкі, вясельнае адзенне, аксесуары і іншыя прадметы з фондаў музея.
Да стварэння выстаўкі можа далучыцца кожны з вас! Калі вы жадаеце, каб ваша сямейная гісторыя стала часткай нашай экспазіцыі, то ў вас ёсць унікальная магчымасць прынесці ў дар музею або на часовае экспанаванне (!) для выстаўкі прадметы з сямейнага архіва: вясельныя сукенкі, касцюмы, аксесуары або іншыя рэчы па гэтай тэме.
Давайце разам створым сапраўдную атмасферу свята кахання і традыцый!
Тэлефоны для сувязі: +375 (152) 71 86 80 (Наталля Уладзіміраўна)
+375 (152) 71 86 85 (аддзел фондаў), субота нядзеля- выходныя;
Для супрацоўніцтва таксама пішыце нам у дырэкт!