Персанальная выстаўка Г. А. Отчыка “Беларускі космас”

Вярнуцца да падзей
16 Кастрычнік

17 кастрычніка 2024 г. у Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі мастака Глеба Анатольевіча Отчыка “Беларускі космас”.

На выстаўцы будзе прадстаўлена каля 40 жывапісных палотнаў, некаторыя з іх прысвечаны космасу, увасабляюць касмічны нацюрморт і сімвалізуюць вясковы быт – “беларускі космас”.

Глеб Отчык нарадзіўся 20 чэрвеня 1983 г. у горадзе Гомель. Скончыў у 2007 годзе аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Вучыўся ў Віктара Альшэўскага. У 2018 годзе прайшоў павышэнне кваліфікацыі па педагагічнай дзейнасці ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. З 2009 года выкладае на кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, з 2019 года – дацэнт.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1998 года, у тым ліку 121 рэспубліканскай, 58 міжнародных, 10 персанальных выставак. З 2013 года арганізатар і ўдзельнік, куратар 36 міжнародных пленэраў з удзелам калегаў з Расіі. Член Беларускага саюза мастакоў з 2008 года, з 2019 года – старшыня.