Прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Крым наведалі музей

Вярнуцца да падзей
25 Верасень

25 верасня ў рамках Дзён Рэспублікі Крым у Рэспубліцы Беларусь прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Крым на чале з міністрам культры Т.А.Манежынай прынялі ўдзел у тэатралізаванай экскурсіі “Марыя Апанасаўна запрашае” ў Музеі Максіма Багдановіча, пазнаёміліся з экспазіцыямі Новага і Старога замкаў, а таксама з Ніжняй царквой – помнікам культавага дойлідства XII ст.

⭐️ У Новым замку дырэктар УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” Ю.В.Кітурка і дырэктар МБУК “Ялцінскі гісторыка-літаратурны музей” Ю.В.Руднік падпісалі дамову аб супрацоўніцтве і абмяняліся памятнымі падарункамі.

❕ Падчас візіту дырэктар Ялцінскага гісторыка-літаратурнага музея перадала ў дар Гродзенскаму гісторыка-археалагічнаму музею копію старонкі метрычнай кнігі з запісам аб адпяванні і смерці Максіма Багдановіча ў Ялце.