Сёння, 20 мая, у палацава-паркавым комплексе “Свяцк” прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Турыстычны патэнцыял палацава-паркавых аб’ектаў Беларусі: прасоўванне і папулярызацыя”.
У канферэнцыі прынялі ўдзел начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Клімовіч Алена Віктараўна, загадчык аддзела найноўшай гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Вашкевіч Андрэй Фрыдрыхавіч. На канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні аднаўлення, выкарыстання сядзібна-паркавых комплексаў Беларусі.