Рэспубліканскі семінар «Музейная педагогіка: інавацыі, практыка, перспектывы развіцця»

Вярнуцца да падзей
11 снежань

10 снежня ў Новым замку адбыўся рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі «Музейная педагогіка: інавацыі, практыка, перспектывы развіцця». Удзельнікі семінара – настаўнікі-кіраўнікі школьных музеяў. У праграме абмен вопытам, знаёмства з экспазіцыямі дзяржаўных, ведамасных і школьных музеяў Гродна.