Сустрэча прадстаўнікоў латвійскай асацыяцыі “Рэспубліканскае таварыства ветэранаў”

Вярнуцца да падзей
6 Верасень

5 верасня 2023 г. у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі адбылася сустрэча прадстаўнікоў латвійскай асацыяцыі “Рэспубліканскае таварыства ветэранаў” на чале са старшынёй праўлення “Балтыйскага геаграфічнага таварыства” Ілгартам Зэйбертсам.

Ва ўрачыстай абстаноўцы Ілгарт Зэйбертс перадаў у падарунак музею «Кнігу памяці. 1941-1945» (Рыга, 2012), альбом «Савецкія брацкія пахаванні на тэрыторыі Латвіі» (Рыга, 2020). У сваю чаргу, дырэктар музея Юрый Кітурка падарыў латышам кнігі “Скарбы Панямоння” (Мінск, 2017) і “Мастацкі вобраз Гродзеншчыны” (Мінск, 2019).

Удзельнікі латвійскай дэлегацыі пазнаёміліся з музейнымі экспазіцыямі Новага і Старога замкаў.