Штогод 21 лютага адзначаецца Сусветны дзень экскурсавода.
Гэты дзень быў заснаваны Сусветнай федэрацыяй асацыяцый экскурсаводаў (гідаў).
У нашай краіне гэта свята адзначаюць усе экскурсаводы, якія знаёмяць турыстаў з гісторыяй і архітэктурай, культурай і традыцыямі нашай краіны.
Супрацоўнікі музея падрыхтавалі для наведвальнікаў лекцыю “Геральдычны свет Гародні”, падчас якой госці нашага музея пазнаёміліся з вытокамі геральдыкі, даведаліся пра тыпы гербаў, якія выкарыстоўваліся ў Гродне, а таксама пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення герба нашага горада.
Дзякуем усім за ўдзел!