3 кастрычніка адбыўся тэлемост паміж ДБУК “Краснадарскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей-запаведнік імя Я.Д. Феліцына” і УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”.
У ходзе перагавораў прадстаўнікі ўстаноў культуры падкрэслілі важнасць умацавання адносін і супрацоўніцтва ў сферы музейнай справы Беларусі і Расіі з мэтай захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёнаў.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі музейнай дзейнасці і формамі работы, абмеркавалі сумесную выставачную дзейнасць. У завяршэнні перагавораў абодва бакі дамовіліся аб падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве.