Тыдзень нулявога траўматызму

Вярнуцца да падзей
8 Лістапад

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці 9 лістапада 2023 года праводзіцца абласны дзень аховы працы з адзіным парадкам дня: “Забеспячэнне бяспекі працы пры правядзенні работ павышанай небяспекі”.

Акрамя таго з 6 па 12 лістапада 2023 года праводзіцца “Тыдзень нулявога траўматызму”.

У рамках мерапрыемства ў УК ГДГАМ будзе праведзена праца, накіраваная на стварэнне бяспечных умоў працы, прафілактыку і недапушчэнне вытворчага траўматызму. Пры правядзенні прафсаюзамі і адміністрацыяй праверак і маніторынгаў выканання заканадаўства аб ахове працы асаблівая ўвага будзе ўдзелена кантролю за выкананнем тэмпературнага рэжыму, а таксама стварэнню на прадпрыемствах належных санітарна-бытавых умоў, у тым ліку для харчавання работнікаў, забеспячэнню працуючых спецыяльным адзеннем і абуткам, іншымі сродкамі індывідуальнай абароны.