У дар музею перададзены экспанаты

Вярнуцца да падзей
17 Чэрвень

Наш музей наведалі нашчадкі старшага сяржанта Аляксея Німцовіча, якія перадалі ў музей планшэтку і іншыя экспанаты, звязаныя з іх продкам.

Аляксей Німцовіч у шэрагах 241-га стралковага палка 95-й стралковай дывізіі перапраўляўся праз Нёман у ліпені 1944 г. Цяжка паранены ў нагу падчас бою за вёску Адамавічы, ён быў схаваны мясцовым селянінам С. Таўрэлем і такім чынам змог дачакацца падыходу сваіх. А. Німцовіч неаднаразова бываў у Гродне, перадаваў у наш музей свае рэчы (дзённік, гімнасцёрку, рэчавы мяшок і інш.) а таксама сустракаўся са сваім выратавальнікам.

Сёння ў музеі сустрэліся прадстаўнікі сем’яў Німцовічаў і Таўрэляў, сын Аляксея Німцовіча Юрый атрымаў копіі дакументаў свайго бацькі і перадаў нам каштоўныя экспанаты.