Уладзімір Караткевіч (26.11.1930–25.07.1984) – беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст. Адзін з найбольш вядомых дзеячаў беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Творчая спадчына пісьменніка ўвайшла ў залаты фонд айчыннай літаратуры.
У творах У. Караткевіча ажывае душа Беларусі, яе багатая гісторыя, веліч духу яе народа, непаўторная прыгажосць прыроды. Яго мова – сімфонія, дзе гучаць чароўныя мелодыі беларускага маўлення, якія пераплятаюцца з глыбокімі філасофскімі разважаннямі, яркімі вобразамі і трапнымі метафарамі.
Празаічныя творы У. Караткевіча – свет, дзе пераплятаюцца містыка і рэальнасць, рыцарскія легенды і сучаснасць, займальнае падарожжа скрозь стагоддзі. Літаратурная творчасць У. Караткевіча – калейдаскоп жанраў, стыляў і эпох: ён першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.
На выстаўцы прадстаўлены кнігі:
- “Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць” (1991),
- “Матчына душа” (1958),
- “Вячэрнія ветразі” (1960),
- “Быў. Ёсць. Буду.” (1986),
- “Блакіт і золата дня” (1961),
- “Чазенія” (1970),
- “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (1972),
- “Белавежская пушча” (1975),
- “Дзікае паляванне караля Стаха. Чорны замак Альшанскі” (2000),
- “Збор твораў У. Караткевіча” (т. 1: вершы, паэмы) (1987).
Цікавасць уяўляюць паштоўкі з камплекта “Уладзімір Караткевіч – пісьменнік, грамадзянін, чалавек” (2010), CD-дыск “Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду.” (рамансы, песні, вершы, вальсы) (2006).
- Запрашаем на выстаўку!
- Кошт – 20 капеек!
- Музей працуе з 10.00 да 18.00, панядзелак – выхадны.