У Новым замку адбылося мерапрыемства “Адзін дзень з жыцця горада. Гродна часоў Антонія Тызенгаўза”. Наведвальнікі пазнаёміліся з графам Антоніям Тызенгаўзам і яго дзейнасцю ў Гродне. А акунуцца ў атмасферу 18 ст. можна было дзякуючы канцэртнай праграме «Шэдэўры барока” у выкананні ансамбля старадаўняй музыкі Дзяржаўнай установы культуры “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Гродзенская капэла” ». Пасля канцэрту адбылася пешаходная экскурсія “Ад замкаў да Гарадніцы”.