«У свеце самацветаў» у Новым замку

Вярнуцца да падзей
8 Чэрвень

Паважаныя наведвальнікі!

з 8 чэрвеня па 31 жніўня 2025 г. у Авальнай зале Новага замка праходзіць выстаўка-продаж “У свеце самацветаў”. У рамках сумеснага мерапрыемства з выстаўкай-продажам  экспануецца выстаўка “Ззянне зорак у старажытных камянях” з фондаў музея.

На выстаўцы “У свеце самацветаў” прадстаўлены калекцыйныя ўзоры мінералаў, акамянеласцяў, аўтарскія ювелірныя ўпрыгожванні з натуральных камянёў, сувеніры, вырабленыя з оніксу, малахіту, гагату, чараіту, селеніту і іншых мінералаў, біжутэрыя, каралы і ракавіны малюскаў.

На выстаўцы “Ззянне зорак у старажытных камянях” прадстаўлены разнастайныя ўзоры мінералаў і горных парод з фондаў музея: лабрадору, кварцу, флюарыту, чараіту, абсідыяну, гранату, агату, хрызапразу і іншых.

Кошт білетаў – 2 рублі.

Час працы: штодзённа з 10.00 да 18.00.