Удзельнікі праекта “Цягнік Памяці” наведалі Стары і Новы замкі

Вярнуцца да падзей
23 Чэрвень

Сёння ўдзельнікі патрыятычнага культурна-адукацыйнага праекта “Цягнік Памяці” наведалі экспазіцыі Музея гісторыі Гарадніцы, Стары і Новы замак. Моладзь з розных куткоў Беларусі і Расіі пазнаёміліся з гісторыяй Старога і Новага замкаў, агледзілі экспазіцыю “Генацыд беларускага народа на Гродзеншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, падняліся на аглядную пляцоўку на Старым замку.